Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РАДЗІВІНОВІЧ (РАДЗИВИНОВИЧ) Іаан 

РАДЗІВІНОВІЧ (РАДЗИВИНОВИЧ) Іаан

[ліст. 1869, в. Новыя Дарогі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 17.9.1937, Слуцк, турма НКВД]. Беларус. Сын Якава Радзівіновіча* . Атрымаў хатнюю адукацыю. Служыў псаломшчыкам у Георгіеўскай царкве в. Пукава (Пукаў) Ігуменскага (Слуцкага) пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. З 1910 настаяцель Параскева-Пятніцкага храма в. Бастынь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 21.9.1929. Асуджаны 1.12.1929 са святаром Міхаілам Смірновым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую прапаганду» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 6.8.1937. Прыгавораны тройкай НКВД 10.8.1937 за тое ж «злачынства» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 32253-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 12.3.1992, па другой (№ 21146-с) 28.3.1989.

10.1.1933 у в. Пукава арыштаваны бацька дваіх дзяцей Сцяпан Радзівіновіч (н. ў 1900 у в. Пукава), сын Іаана Радзівіновіча. 14.2.1933 тройкай АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер АДПУ Маскоўскай вобл. Загінуў у зняволенні 9.12.1936. Рэабілітаваны 6.5.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Р. № 22685-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии.


* Служыў з 1853. У 1860 — 80-я г. псаломшчык Раства-Багародзіцкай царквы в. Старыя Дарогі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".