Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РАДАКОЎСКІ (РОДАКОВСКИЙ) Аляксандр
[1876, мяст. Лахва Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Кірылы Радакоўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў ва Успенскай царкве в. Новы Двор Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1914 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Івань (Іванаўскія Агароднікі) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 9.2.1930. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 23.2.1930 з Пятром Грудзінскім, Валерыянам Навіцкім і інш. асобай нарадай пры АДПУ як «кіраўнік антысавецкай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № 23827-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.