[пачатак 1890-х г., в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл.— ?], сын Ільі Пушкіна*, брат Яўгенія Ільіча Пушкіна** і Канстанціна Ільіча Пушкіна***. Скончыў Мінскія духоўныя вучылішча (1910?) і семінарыю (1914). 5.7.1914 прызначаны псаломшчыкам Мазырскага Міхайлаўскага сабора. 9.8.1914 пераведзены ў Іаанаўскі храм мяст. Нараўляны Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Іаанаўскай царкве в. Міхалёва Бабруйскай акругі, цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1934. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Личный состав епархиального управления; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
* Н. каля 1860. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча. На службе з 1881. У 1880 — 1900-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскага храма в. Вяляцічы.
** Н. ў 1895 у в. Вяляцічы. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі (?). У 1930-я г. сакратар Вяляціцкага сельсавета. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «польскі шпіён» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў на цагельным заводзе № 8 у Магілёве. Зноў арыштаваны 4.11.1937 і 6.12.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «здраду радзіме» да ВМП. Расстраляны 13.1.1938. Па першай справе (№ 22819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай БВА, па другой (№ 7668-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) 28.3.1962 трыбуналам БВА.
*** Беларус. Н. ў 1897. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі (?). Падчас арышту працаваў настаўнікам у няпоўнай СШ в. Забашавічы Барысаўскай акругі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай групоўкі» і за «шпіянаж» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Карагандзінскай вобл. Казахскай ССР (в. Яўленка). У сак. 1934 мера пакарання заменена на ссылку. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай БВА 31.3.1989. Асабовая справа П. № 22819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.[По книге: т. II, с. 182–183]