Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПІНЕВІЧ (ПИНЕВИЧ) Сергій Іванавіч 

ПІНЕВІЧ (ПИНЕВИЧ) Сергій Іванавіч

[1877, в.Рэпухава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 12.1.1938, ГУЛАГ], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Троіцкай царкве в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл., выкладаў Закон Божы ў Стара-Прыбужскай царкоўна-прыходскай школе. З 1912 настаяцель Мікалаеўскага храма ў Чавусах, член Чавускага павятовага вучылішчнага савета, назіральнік царкоўна-прыходскіх школ. З 1915 старшыня Клімавіцкага аддзялення епархіяльнага вучылішчнага савета. Падчас арышту настаяцель храма в. Зарэчча (прадмесце Чавусаў). Быў жанаты, меў дачку Галіну (н. ў 1911), сыноў Віктара (1906), Серафіма (1914), Мікалая (1920). З 1929 зноў служыў у Чавусах. Арыштаваны 14.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер АДПУ. 28.12.1937 лагернай тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".