Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПІГУЛЕЎСКІ (ПИГУЛЕВСКИЙ) Міхаіл 

ПІГУЛЕЎСКІ (ПИГУЛЕВСКИЙ) Міхаіл

[1870, мяст. Капаткевічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Ільі Пігулеўскага*. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Глівін Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту служыў у Петра-Паўлаўскім храме в. Кішчына Слабада Барысаўскага р-на. Арыштаваны 14.4.1932. Асуджаны 23.7.1932 са святаром Захарам Стальмаковым, псаломшчыкам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа П. № 26162-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* У 1880-я г. псаломшчык Раства-Багародзіцкай царквы в. Ванюжычы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".