Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПЕТРУСЕНКА (ПЕТРУСЕНКО) Елісей Міронавіч
[1882, в. Шарыпы Горацкага пав. Магілёўскай губ.— ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Успенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 28.2.1930. Асуджаны 10.4.1930 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Магілёўскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.9.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа П. і інш. № 14047-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[По книге: т. II, с. 164–165]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.