Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПЁТР ГРУДЗІНСКІ
[Пётр Феафілавіч; 1877, мяст. Глуск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — пасля 23.2.1930, Слуцк (?) АДПУ], свяшчэннамучанік. З мяшчанскага саслоўя, бацька працаваў арандатарам на царкоўнай зямлі. Скончыў народную школу і гарадское вучылішча. У 1900—10-я г. член Губернскага камітэта па справах земскай гаспадаркі, страхавы інспектар. Меў аўтарытэт сярод жыхароў пав. — у 1905 на губернскім сходзе абраны дэпутатам ад сялян у 2-ю Дзяржаўную Думу. З прыходам да ўлады бальшавікоў прыняў мужнае рашэнне стаць святаром. Адразу пасля рукапалажэння накіраваны настаяцелем у Мікалаеўскую прыходскую царкву ў мяст. Цімкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны Цімкавіцкім пагранатрадам АДПУ 13 ці 15 студз. 1930, зняволены ў Слуцкай турме. Чэкісты дамагліся ад жонкі святара Ірыны, каб яна даслала яму ў турму ліст з заклікам адмовіцца ад веры. У адказ святар напісаў: «Гэты ліст агаломшыў больш за арышт, і толькі ўсведамленне, што ён прадыктаваны горам і нястачай, крыху супакоіла мяне… Калі б я пагадзіўся і выканаў тваю просьбу, ты сама б хутка зненавідзела мяне». 23.2.1930 паводле пастановы калегіі АДПУ асуджаны са святарамі Валерыянам Навіцкім, Аляксандрам Радакоўскім за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.4.1989. Асабовая справа П.Г. № 26764-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кананізаваны і далучаны да ліку святых новапакутнікаў.
Літ.: Памятная книжка Минской губернии; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.
[По книге: т. II, с. 161–162]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.