Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПЁТР БЛІНОЎ
[Пётр Фёдаравіч; 1893, в. Нова-Рызадаева Сызранскага пав. Сімбірскай губ., цяпер Ульянаўская вобл., Расія — 1.7.1938, Мінск, турма НКВД], мітрапаліт, адзін з лідэраў абнаўленцтва. З сям’і паляўнічага. Падлеткам вандраваў па краіне, 2 гады быў паслушнікам аднаго з сібірскіх манастыроў. Прыехаўшы ў Томск, ажаніўся, паступіў на багаслоўскія курсы пры Тамбоўскай духоўнай семінарыі. У верас. 1914 рукапаложаны ў дыякана і прызначаны псаломшчыкам Мікалаеўскага храма ў Томску. 24.4.1916 пасвячоны ў іерэя і накіраваны святаром у 38-ы Сібірскі стралковы палк. У 1917 пераведзены настаяцелем у царкву св. Іаана Лествічніка ў Томску. 5.10.1922 арганізаваў «Сібірскі Сабор», на якім быў выбраны старшынёй. 8.10.1922 хіратанісаны ў «епіскапа Томскага і Сібірскага». Узначаліў абнаўленчае Сібірскае царкоўнае ўпраўленне. 16.11.1922 узведзены ў сан мітрапаліта «усяе Сібіры». У 1923 узначаліў дэлегацыю Маскоўскага абнаўленчага сабора, уручыў патрыярху Ціхану (Бялавіну) пастанову аб пазбаўленні яго сана і манашаства. У 1924—34 служыў у Сібіры. З 31.1.1935 абнаўленчы мітрапаліт Мінскай епархіі, служыў у Аляксандра-Неўскай царкве. Арыштаваны 4.2.1938. Асуджаны 25.5.1938 са святаром Юльянам Астроўскім і інш. тройкай НКВД як «агент польскай і японскай разведак» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.12.1958. Асабовая справа П.Б. № 15173-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006; www.fond.ru.
[По книге: т. II, с. 160–161]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.