Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПЕРАПЕЧЫН (ПЕРЕПЕЧИН) Георгій Васілевіч 

ПЕРАПЕЧЫН (ПЕРЕПЕЧИН) Георгій Васілевіч

[1880, мяст. Скаpоднае Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Ельскага р-на Гомельскай вобл. — 6.4.1933, Мінск, турма АДПУ]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1914 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў мяст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. З чэр. 1915 — памочнік, з ліп. 1917 — благачынны цэркваў 4-й акругі Ігуменскага пав. Арыштаваны 7.2.1933. Асуджаны 2.4.1933 з шэрагам актыўных прыхаджан асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі «Паpтыя вызвалення сялян» і за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сем’я выслана ў Паўночны край. Рэабілітаваны 5.11.1956 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа П. і інш. № 7458-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".