Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПАРФІРЫЙ РУБАНОВІЧ
[1880 ці 1883, в. Лемяшэвічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 1943, ваколіцы Гомеля], свяшчэннамучанік. Протаіерэй, сын Адама Рубановіча* . Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча, Мінскую духоўную семінарыю. З 1909 настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Дабраслаўка Пінскага пав. 9.8.1914 пераведзены ў Спаса-Праабражэнскі храм у Заслаўі, благачынны цэркваў 2-й акругі Мінскага пав. У 1925 ухіліўся ў абнаўленчы раскол, але неўзабаве вярнуўся ў кананічную Царкву. Першы раз арыштаваны ў 1928 за «не ўплату падаткаў». Знаходзіўся пад следствам тры з паловай месяцы. Пасля вызвалення вярнуўся ў Заслаўе. У 1935 храм быў зачынены, а царкоўны іканастас спалены, і святар пачаў служыць у царкве пры Заслаўскіх могілках. У чэрв. 1936 яму як «палітычна ненадзейнаму» загадалі пакінуць Заслаўе, і ён быў вымушаны пераехаць далей ад мяжы — у Быхаў. Зноў арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 31.10.1937 як «незадаволены палітыкай савецкай улады» і за «распаўсюджванне чутак пра хуткую вайну» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў каля Гомеля. Вызвалены ў другой палове 1941, але неўзабаве забіты партызанамі. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 13.11.1989. Асабовая справа Р. № 12618-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Заслаўя. Мн., 2000. С. 170—172; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.