Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАРФІРЫЙ (БАЙДАКОЎ) 

ПАРФІРЫЙ (БАЙДАКОЎ)

[Грыгорый Дарафеевіч; 2.1.1906, в. Шыхаў Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — 1994], схіархімандрыт. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў 4-класнае народнае вучылішча (1917), Мінскую духоўную семінарыю (1959). Не маючы магчымасці вучыцца падчас грамадзянскай вайны, працаваў з бацькам на гаспадарцы. У 1933 арыштаваны і асуджаны калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Томск, адкуль уцёк. Жыў і працаваў заўмагам у Смаленску. Адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. Падчас 2-й сусветнай вайны мабілізаваны, адпраўлены на фронт. У пасляваенныя гады пры дзяржправерцы супрацоўнікам бяспекі выяўлены факт пра ўцёкі з месцаў зняволення. Зноў арыштаваны і прыгавораны да 4 гадоў ППК. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 24.4.1954 са зняццем судзімасці. Прыехаў у Жлобін да свайго брата, працаваў сталяром. З 7.9.1955 паслушнік Успенскага Жыровіцкага манастыра, адначасова вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. 27.2.1957 пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Яўфімій. Рукапаложаны ў іерадыякана (29.3.1957), іераманаха (20.5.1970), ігумена (1972), архімандрыта (1985). Да 7.4.1986 выконваў абавязкі эканома манастыра. 6.12.1986 пастрыжаны ў вялікую схіму з імем Парфірый. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1971), паліцай, крыжам з упрыгожаннямі (1977), ордэнам Сергія Раданежскага (1986). Памёр і пахаваны ў Жыровічах.

Літ.: БНДЦЭД; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 51; Жыровіцкая Абіцель. 2000, № 5 (18).


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".