Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАПЕЙКА (ПОПЕЙКО) Грыгорый Фаміч 

ПАПЕЙКА (ПОПЕЙКО) Грыгорый Фаміч

[1869, в. Вядзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 1.11.1937, Смаленск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Успенскай царкве в. Красавічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. З 1910 настаяцель Петра-Паўлаўскага храма в. Браздзечына Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 9.8.1931. Асуджаны 28.9.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. Да другога арышту (20.7.1937) настаяцель царквы в. Вараб’ёва тагачаснага Гжацкага р-на Смаленскай вобл. 23.10.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «тое ж злачынства» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. № 21028-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Смоленский мартиролог.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".