Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАВЕЛ (ВІЛЬКОЎСКІ) 

ПАВЕЛ (ВІЛЬКОЎСКІ)

[23.8.1870, Нікалаеў Херсонскай губ., Расія — 7.5.1933, Растоў-на-Дане, турма НКВД], архіепіскап. Сын псаломшчыка Якава Вількоўскага. Скончыў Херсонскае духоўнае вучылішча, Адэскую духоўную семінарыю (1881), Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1895). Служыў карэктарам у сінадальнай друкарні ў Санкт-Пецярбургу. З 1896 паслушнік Макар’еўскай пустыні (Наўгародская губ.). Рукапаложаны ў манаха, іераманаха (1898). З 1900 настаяцель Пасольскай царквы ў Канстанцінопалі, выкладаў у  рускіх школах пры храме Святога Сцяфана, у камерцыйным вучылішчы, быў карэспандэнтам час. «Церковные ведомости». З  1910 архімандрыт, назіральнік Тарапецкага духоўнага вучылішча (Пскоўская губ., Расія). З 1911 рэктар Таўрычаскай духоўнай семінарыі. З 1912 настаяцель Уфімскага Успенскага манастыра. У 1913 рэктар Уфімскай духоўнай семінарыі. 1.10.1914 у Петраградзе хіратанісаны ў епіскапа Ялецкага, вікарыя Арлоўскай епархіі. У 1917 епіскап Міхайлаўскі, вікарый Разанскай епархіі. Удзельнік Свяшчэннага Сабора РПЦ (1917—18, Масква). У 1918 жыў ва Украіне. З  1919 епіскап Бакінскі, вікарый Грузінскага экзархата. З 1924 епіскап Аханскі (?), вікарый Пермскай епархіі. Арыштаваны за «антысавецкую дзейнасць». У 1925 высланы ў Ніжагародскую губ. З ліст. 1927 епіскап Мінскі. Узведзены ў сан архіепіскапа. З 13.12.1930 архіепіскап Пяцігорскі. У 1931 выйшаў на пакой, жыў у г. Старая Руса Наўгародскай вобл. Арыштаваны 19.2.1933. Абвінавачваўся ў сувязі з замежным «Братством Русской Правды». Асуджаны калегіяй АДПУ 2.4.1933 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.5.1990. Асабовая справа П. № П-48721 захоўваецца ў архіве УКДБ Краснадарскага краю.

Кр.: http: // kuz1.pstbі.ccas.ru; Правящие архиереи Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".