Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » НЯДЗЕЛЬСКІ (НЕДЕЛЬСКИЙ) Елісей Яўгенавіч 

НЯДЗЕЛЬСКІ (НЕДЕЛЬСКИЙ) Елісей Яўгенавіч

[14.06.1890, в. Уладзіміраўка Адэскай губ. — 1.5.1957, Бахмач, Чарнігаўская вобл., Украіна]. Украінец. З сям’і святара. Скончыў Тыўраўскае духоўнае вучылішча Камянец-Падольскай епархіі, цяпер Вініцкая вобл., Украіна. Рукапаложаны ў дыякана (1907). З 1909 псаломшчык, рэгент у храмах Камянец-Падольскай епархіі. З 1912 служыў у дамавой царкве пры Варшаўскім шпіталі. У 1914 пераведзены ў Раства-Багародзіцкі храм у Адэсе, пасля яго закрыцця ў 1931 за штатам. Арыштаваны. Асуджаны да 10 (?) гадоў ППК. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З 1942 дыякан Свята-Мікалаеўскай царквы ў мяст. Карма Гомельскай вобл. 5.9.1943 у  Мінску архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Філафеем (Нарко) рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў Свята-Духаў храм в. Дварэц Гомельскай вобл. З 1946 служыў у Сімяонаўскай царкве в. Баслаўцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. З 1.10.1948 настаяцель Касма-Даміянаўскага храма ў мяст. Гарадок Глускага р-на Магілёўскай вобл. 24.3.1952 пераведзены згодна з прашэннем у Чарнігаўскую епархію.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".