Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МЯЛЕЦІЙ (МАЧНЁЎ) 

МЯЛЕЦІЙ (МАЧНЁЎ)

[Мяленцій Нікіфаравіч; 1879 ці 1881, в. Зялёная Тамбоўскай губ., Расія — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], архімандрыт. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту служыў у Віцебскай Сімяонаўскай царкве. Арыштаваны 11.1.1932 у Віцебску па адрасе: вул. Троіцкая, д. 34. Асуджаны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Пасля вызвалення вярнуўся ў Віцебск. Узведзены ў сан архімандрыта. Зноў арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: пр. Бебеля, д. 16. Прыгавораны 28.9.1937 з 40 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Па другой 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Справы М. захоўваюцца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".