Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МІХАІЛ ПЛЫШЭЎСКІ
[1.11.1862, в. Варонічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 19.8.1937, Мінск, турма НКВД], свяшчэннамучанік. Сын Пятра Плышэўскага*. Скончыў Мінскае духоўнае вучылішча (1881), Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1890). З 1893 настаяцель Пакроўскай царквы в. Пагарэлае (тагачасны паштовы адрас: ст. Лапічы) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. З 1912 служыў у Ільінскім храме в. Шацк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н. 25.7.1914 духавенствам цэркваў 2-й акругі Ігуменскага пав. выбраны на трохгадовы тэрмін дэпутатам на епархіяльны з’езд. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1917). З прыходам да ўлады бальшавікоў шмат разоў арыштоўваўся: у 1929 (прабыў у зняволенні 1 год і 6 месяцаў), у 1932 (3 месяцы), у 1933 (3 тыдні). У чацвёрты, апошні раз, арыштаваны 17.7.1937. Пад следствам знаходзіўся ў Чэрвеньскай турме НКВД. Святару прапаноўвалі адмовіцца ад сана, але ён гэтага не зрабіў. Асуджаны 12.8.1937 са святаром Іаанам Варанцом, старастам царквы Аляксандрам Шпакоўскім тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.3.1989 пракуратурай БССР. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў. Групавая справа П. і інш. № 21266-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.
[По книге: т. II, с. 102–103]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.