Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МІСЯЮК (МИСЕЮК, МИСЯЮК) Анатолій Іванавіч 

МІСЯЮК (МИСЕЮК, МИСЯЮК) Анатолій Іванавіч

[1917, в. Старая Рудня, цяпер Гараднянскі р-н Чарнігаўскай вобл., Украіна — пасля 1991], святар. Беларус. З сям’і псаломшчыка, потым святара Гродзенскай епархіі. Вучыўся ў Бельскай і Дзярэчынскай (над Бугам) гімназіях, на медыцынскім ф-це Варшаўскага ун-та. Працаваў настаўнікам. З пачаткам 2-й сусветнай вайны — псаломшчык Спаса-Праабражэнскага храма в. Дзярэчын (цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.), дзе настаяцелем быў яго бацька. У 1942 рукапаложаны ў сан дыякана, у верас. 1943 — святара. Накіраваны ў Раства-Багародзіцкую царкву ў в. Масаляны, цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. Арыштаваны 28.11.1945. Асуджаны 4.12.1946 Гродзенскім абл. судом за «антысавецкую агітацыю» і «пасобніцтва немцам» да 7 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. У снеж. 1991 жыў у г. Рыга. Рэабілітаваны 31.7.1992 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа М. № п-19304 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 258—259. Гродно, 2000.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".