Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МІКАЛАЙ (ШАМЯЦІЛА)
[1877, в. Аброва Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 23.6.1933, Мінск, турма АДПУ], епіскап. Са шматдзетнай сям’і Іаана Шамяцілы* , брат Феафана Шамяцілы, Якава Шамяцілы* , бацька Барыса Шамяцілы. Беларус. Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча, у ліку лепшых Мінскую духоўную семінарыю (1897?). Ажаніўся. Рукапаложаны ў іерэя (1899). Прызначаны настаяцелем у Параскева-Пятніцкую царкву в. Мясяцічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пінскага р-на Брэсцкай вобл. З 1902 выкладаў Закон Божы ў Мінскім жаночым вучылішчы на вул. Шырокай. З 1903 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Белавуша Пінскага пав., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. У 1904 паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў (з Міхаілам Валасевічам, Паўлам Фларэнскім*3) са ступенню кандыдата багаслоўя (1908). Вярнуўся ў Беларусь. Служыў у Міхайлаўскай царкве ў Востраве, прадмесці Слуцка. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, камілаўкай, нагрудным крыжам. 22.4.1914 прызначаны настаяцелем Слуцкага Мікалаеўскага кафедральнага сабора, старшынёй Слуцкага аддзялення Епархіяльнага вучылішчнага савета з наданнем сана протаіерэя. У перыяд польска-савецкай вайны 1919—20 падтрымліваў кантакты са Слуцкім беларускім нацыянальным камітэтам, культурна-асветніцкім таварыствам «Папараць-кветка». Выказваў ідэі бел. нацыянальнага адраджэння. У пачатку 1920-х г. ідэйна зблізіўся з прыхільнікамі аўтакефаліі праваслаўнай царквы Беларусі епіскапам Бабруйскім Філарэтам (Раменскім), святаром Уладзімірам Бірулям і інш. У сак. 1923 мітрапалітам Мелхіседэкам (Паеўскім) хіратанісаны (як удовы протаіерэй) у епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. Арыштаваны 21.8.1926. Абвінавачваўся ў «захоўванні вершаў С.Ясеніна антысавецкага зместу». У верас. 1926 вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Следчая справа закрыта ў чэрв. 1927 з-за недаказанасці абвінавачання. У ліп. 1927 у епіскапа здарыўся інсульт з частковай паралізацыяй. Зноў арыштаваны 13.3.1933 у Слуцку па адрасе: Сялянскі зав., д. 5. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» і як «кіраўнік Слуцкага контррэвалюцыйнага філіяла арганізацыі «Езуіт» дa 8 гадоў ППК. Закатаваны ў Мінскай унутранай турме АДПУ. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ш. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
25.4.1933 органы АДПУ арыштавалі Феадору Пранько (н. ў 1865), сястру епіскапа Мікалая. Неўзабаве яна была асуджана да высылкі за межы БССР. Далейшы яе лёс невядомы.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; ЭГБ, т. 6—2; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.