Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАЧУЛЬСКІ (МАЧУЛЬСКИЙ) Сергій 

МАЧУЛЬСКІ (МАЧУЛЬСКИЙ) Сергій

[1878, в.  Лаўрышава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Мікалая Мачульскага*  і, верагодна, брат Аляксандра Мачульскага. З  1909 служыў у  Раства-Багародзіцкай царкве в. Панюшкавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. З 1914 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Аздзяцічы (тагачасны паштовы адрас: ст. Чарняўка) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Потым — ва Успенскай царкве в.  Сморкі Барысаўскага пав. (з 1978 в. Зорычы Барысаўскага р-на). Арыштаваны ў 1920. Неўзабаве вызвалены. Адмовіўся ад сана. Працаваў настаўнікам у школе ў в. Сморкі. Зноў арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа М. № 22819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. На службе з 1873. Рукапаложаны ў іерэя (14.11.1879). Прызначаны настаяцелем Мікалаеўскай царквы в. Алексічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. 1.10.1881 пераведзены ва Успенскі храм в. Лаўрышава. Адначасова выкладаў Закон Божы ў?Лаўрышаўскім народным вучылішчы. Узнагароджаны набедранікам (1884).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".