Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАСЛОК Міхаіл Захаравіч 

МАСЛОК Міхаіл Захаравіч

[1869, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1890). З 1904 служыў ва Уваскрасенскім саборы ў Оршы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., старшыня павятовага аддзялення Магілёўскага епархіяльнага вучылішчнага савета, законанастаўнік Аршанскай жаночай гімназіі, благачынны цэркваў 1-й акругі Аршанскага пав. Арыштаваны 28.9.1927. Асуджаны 18.1.1929 асобай нарадай пры АДПУ дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.11.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".