Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАСКАЛЕВІЧ (МОСКАЛЕВИЧ) Уладзімір 

МАСКАЛЕВІЧ (МОСКАЛЕВИЧ) Уладзімір

[1874, мяст. Гайна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Сын Рамана Маскалевіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1897?), рукапаложаны ў іерэя. З 1904 настаяцель Успенскага храма в. Камень Барысаўскага пав., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. У 1906 змяніў бацьку на пасадзе настаяцеля Успенскай царквы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.4.1932. Праходзіў па адной справе са святаром Іванам Жыдком і  інш. Асуджаны 23.5.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа М. і інш. № 25893-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Да 1905 настаяцель Успенскай царквы мяст. Гайна.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".