Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАРАКОЎ (МОРЯКОВ) Дзмітрый Захаравіч 

МАРАКОЎ (МОРЯКОВ) Дзмітрый Захаравіч

[21.9.1880, в. Азяроўка Пскоўскай губ. — 18.11.1968, Мінск], удзельнік антыкамуністычнага руху, бацька В., Л. і У. Мараковых, дзед Л.У.Маракова. Паводле некаторых звестак, удзельнік руска-японскай вайны 1904—05, I Усебеларускага кангрэса (верагодна, як дэлегат ад бежанцаў або эсэраў). З успамінаў пісьменнікаў С.Шушкевіча і П.Пруднікава вядома, што вуліца Вялікаморская, дзе М. паставіў (каля 1906—07) першы дом, спачатку мела назву Марская, а потым, калі пашырылася, перайменавана ў Вялікаморскую. Паводле сфабрыкаванай у НКВД справы адзін з арганізатараў (старшыня царкоўнага савета) рэлігійнай антысавецкай арганізацыі ў пас. Козырава (1933—35). Асуджаны 10.8.1935 са святарамі Козыраўскага Мікалаеўскага храма і актыўнымі прыхаджанамі да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Тайшэцкі канцлагер НКВД (працаваў на шахце ў Кісялёўску Кемераўскай вобл.). Вызвалены 29.7.1940, але ў сувязі з  забаронай уезду ў Беларусь дадому вярнуўся толькі праз 12 гадоў. М. неаднаразова выклікалі ў НКВД-КДБ. Апошні раз дапытвалі ў 1960 (у 80 гадоў!). М. ні разу не атрымаў пенсіі, бо не меў дакументаў (НКВД згубіў іх і асабовую справу), якія б пацвердзілі яго працоўны стаж прыкладна з 1897—98.

Кр.: Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн., 1999; Яго ж. Знявечаныя жыцці // Голас Радзімы. 1999. 15— 22 крас.; Дамашэвіч У. Трэцяе нараджэнне // ЛіМ. 2006. 21 крас.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".