Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАНДЗІК (МАНДЗИК) Ілья Флоравіч 

МАНДЗІК (МАНДЗИК) Ілья Флоравіч

[1894, в. Самойлавічы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. — 23.3.1933, Мінск, турма АДПУ], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Падчас 1-й сусветнай вайны служыў пісарам у царскай арміі. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяpжынскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 24.12.1932. Асуджаны 15.3.1933 са старастам і актыўнымі прыхаджанамі (усяго каля 20 чалавек) асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як арганізатар контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа М. і інш. № 30000-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Разам з М. асуджаны (да высылкі ў Паўночны край) яго жонка Ганна Іванаўна (н. 1901), дочкі Зінаіда (н. ў 1927), Таіса (1925) і сын Георгій (1929).

Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".