Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МАЛАХАЎ (МАЛАХОВ) Васілій Якаўлевіч
[? — 1934 (?), ГУЛАГ], святар. Скончыў гісторыка-філалагічны ф-т Маскоўскага ун-та, Маскоўскую духоўную семінарыю (?). Рукапаложаны ў іерэя. Выкладаў у Жытомірскай духоўнай семінарыі (Украіна). Выхаваў шэраг будучых святароў і епіскапаў, якія памяталі пра свайго настаўніка ўсё жыццё. Пасля забароны правіць богаслужэнні ў Жытомірскай царкве адпраўлены бальшавікамі ў маленькую бел. вёску на Палессе. Разам з жонкай Марыяй, былой настаўніцай, тайна здзяйсняў богаслужэнні на даму ў сялян. У канцы 1920-х г. пра дзейнасць сям’і М. стала вядома ў АДПУ. Арыштаваны з жонкай па дарозе ў Маскву пры спробе ўцячы ад карных бальшавіцкіх органаў. Высланы на Поўнач. Загінуў у зняволенні ад тыфу. Лёс жонкі невядомы.
Кр.: Новые мученики россійскіе. В 2-х ч. Сост. протопресвитер Польскій М. Ч. 2. С. 164—165. Рэпрынтнае выданне. М., год не пазначаны. Арыгінальнае выданне выйшла ў Нью-Ёрку (1957).
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.