Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » МАЗОЛЬ Яўмен Іванавіч
[1867, в. Вялікія Негнавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас арышту?— пенсіянер, старшыня царкоўнага савета храма св.?Андрэя Юродзівага ў Барысаве. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Урыцкага, д. 96. Асуджаны 14.2.1938 з актыўнымі прыхаджанамі, членам савета Мікалаем Грыгор’евічам Бараўлём (1890), Антонам Сцяпанавічам Быкавым (1870), Аляксеем Фёдаравічам Вячэрскім (1897), Цітам Паўлавічам Лобачам (1873), Раманам Грыгор’евічам Самцэвічам (1883), Васілём Адольфавічам Станкевічам (1864), Андрэем Яфімавічам Шапчыцам (1876) тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа М. і?інш. №? 10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.