Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛЯШЧЫНСКІ (ЛЕЩИНСКИЙ) Іакім Іванавіч
[1885, Дзвінск, цяпер Даўгапілс, Латвія — 31.5.1948, ГУЛАГ]. З сям’і чыгуначніка бел. паходжання. Вучыўся ў Дзвінскім рэальным вучылішчы, Віцебскай духоўнай семінарыі (1898—1904). Працаваў настаўнікам народных школ у вёсках Эстоніі. У 1908 рукапаложаны ў іерэя. Служыў у прыходах Латвіі. З 1912 настаяцель Уваскрасенскай царквы в. Межава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н, Пакроўскага храма в. Туржэц Полацкага пав., цяпер Полацкі р-н. З пачаткам 1-й сусветнай вайны — святар 237-га пяхотнага палка 60-й пяхотнай дывізіі. У 1917—18 настаяцель Лазоўскай царквы (каля Юр’ева, цяпер Тарту, Эстонія). З 1 чэрв. або ліп. 1919 да лют. 1920 — палкавы святар 53-га пяхотнага Валынскага палка арміі генерала М.Юдзеніча. У 1923—25 настаяцель Дубінскага храма Бельскага пав. Беластоцкага ваяв., цяпер Польшча. У 1925—28 служыў у царкве в. Рыбалы Бельскага пав., цяпер Польшча. У 1928—30 — ва Успенскім храме в. Быцень Слонімскага пав., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. У 1930—37 благачынны Гарадзішчанскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Потым настаяцель царквы ў мяст. Юшкаў Ваўкавыскага пав. Беластоцкага ваяв., цяпер Польшча. З 1938 служыў у Пакроўскім храме в. Алекшыцы, цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, уступіў у арганізацыю «Беларускі камітэт», старшынёй якой быў літаратар Хведар Ільяшэвіч. Арыштаваны супрацоўнікамі НКВД 13.12.1944. Абвінавачваўся ў «здрадніцкай дзейнасці на карысць немцаў». 5.5.1945 на закрытым паседжанні ваеннага трыбунала войск НКВД Гродзенскай вобл. асуджаны да 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. 7.9.1945 мера пакарання зніжана да 15 гадоў. Этапаваны ў Марыінскі канцлагер МДБ Кемераўскай вобл. Загінуў у зняволенні. Асабовая справа Л. № 3719 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл. 17.8.1957 жонка Л. звярнулася да Генеральнага пракурора СССР з просьбай аб пераглядзе справы мужа, але ёй было адмоўлена. У маі 1995 пракуратура Гродзенскай вобл. разгледзела справу Л. і прызнала яго пакаранне справядлівым.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 2. Гродно, 2005. С. 237—242.
[По книге: т. II, с. 54–56]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.