Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛЯСНЕЎСКІ (ЛЕСНЕВСКИЙ) Сергій Ігнатавіч
[1882, Васількаў (Wasilków) Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Феадосіі (цяпер Украіна). Падчас арышту ўдавец, гадаваў сына. Арыштаваны і 27.12.1920 асуджаны за «спробу ўцячы з белагвардзейцамі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.10.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Л. № п-21373 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
[По книге: т. II, с. 50]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.