Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛЯЛЯЎСКІ (ЛЕЛЯВСКИЙ) Уладзімір 

ЛЯЛЯЎСКІ (ЛЕЛЯВСКИЙ) Уладзімір

[1889, в. Астрагляды Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Верагодна, сын Даменціяна (Дамеція) Ляляўскага*  і сваяк Іосіфа Ляляўскага** . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913), накіраваны псаломшчыкам ва Успенскі храм в. Вялікія Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. 15.8.1914 ажаніўся са Смігельскай Вольгай Уладзіміраўнай. 24.8.1914 архіепіскапам Мінскім і Тураўскім Мітрафанам (Краснапольскім) рукапаложаны ў дыякана, 29.8.1914 — у  іерэя Свята-Духавай царквы в. Дабраслаўка Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1917 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма ў мяст. Грэск Слуцкага пав., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 1.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Валагодскую вобл.). Пасля вяртання прыняты ў клір Мінска-Беларускай епархіі. Прызначаны настаяцелем Свята-Духава храма ў Бабруйску (1941). З 10.1.1950 (пасля закрыцця храма) — звышштатны святар Бабруйскага Мікалаеўскага сабора. З 28.2.1950 другі святар Свята-Сафійскай могілкавай царквы ў Бабруйску. 21.8.1950 прызначаны настаяцелем Касма-Даміянаўскага храма в. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. З 1951 клірык Смаленскай епархіі. Далейшы лёс невядомы. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1931), санам протаіерэя (1946). Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Л. і інш. №  27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 434.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1868). Да 1891 настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Астрагляды, адначасова выкладчык царкоўна-прыходскага вучылішча.
** Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894), служыў псаломшчыкам у Спаса-Праабражэнскім храме в. Цырын Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1897). З 1899 і, верагодна, да 1925 настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Астрагляды.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".