Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛЯДКОЎСКІ (ЛЕДКОВСКИЙ) Андрэй Сямёнавіч 

ЛЯДКОЎСКІ (ЛЕДКОВСКИЙ) Андрэй Сямёнавіч

[1882, мяст. Вула Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], святар (?). Беларус. З сялянскай сям’і. Верагодна, скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. У 1910-я г. (?) член Саюза рускага народа. Падчас арышту — вартаўнік клуба «Прафінтэрн». Жонка Л. Марыя Фёдараўна Валянцёнак (42 гадоў) працавала швачкай у клубе «Прафінтэрн». Сыны: Валянцін (9 гадоў) і Генадзь (16) жылі з бацькамі, Вячаслаў (19) знаходзіўся ў ссылцы «за шкодніцтва». Дочкі: Фаіна (10) — жыла з бацькамі, Серафіма (24) — вучылася ў Бабруйску на рабфаку, Ганна (узрост невядомы) — жыла ў Ленінградзе. Арыштаваны 22.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Дзмітрава, д. 51-а. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа Л. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".