Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛЮБАРСКІ (ЛЮБАРСКИЙ) Мікалай Пятровіч 

ЛЮБАРСКІ (ЛЮБАРСКИЙ) Мікалай Пятровіч

[1886, Навагрудак Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай. вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. У 1910-я г. настаяцель Пакроўскага храма ў мяст. Рукойні (Руйкані), потым — Спаса-Праабражэнскага ў мяст. Рудаміна Віленскага пав., благачынны Шумскага благачыння. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Валосавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл., Мікалаеўскага храма в. Горкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 5.2.1930 на хут. Баброва Лепельскага р-на. Асуджаны 24.2.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Міхаілам Лаўрыновічам, Грыгорыем Сінкевічам і  інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў  архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Виленской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".