Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛУКАШЭНКА (ЛУКАШЕНКА) Аляксандр Феадосіевіч
[1886, в. Юркаўшчына Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. 5.11.1906 прызначаны псаломшчыкам у Мсціслаўскі Мікалаеўскі сабор. У 1910-я г. памочнік класнага настаўніка Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі. У 1920-я г. выкладчык Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў сына і дачку. Арыштаваны 27.2.1931. Праходзіў па адной справе з настаўнікамі Архіпавым Мікалаем Дзмітрыевічам (н. ў 1892), Бурдзілавым Васіліем Прохаравічам (1886), Гіркант Апалоніей Іванаўнай (1880), Дзянішчыкам Астапам Іванавічам (1888), Маісеенкам Фамой Андрэевічам (1892), Пудавым Ільёй Савічам (1893), Саўчыкам Іванам Фёдаравічам (1891), Шулякоўскім Аляксандрам Андрэевічам (1900) і інш. Асуджаны 26.7.1931 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.11.1992. Асабовая справа Л. № 9782 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.