Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛУЗГІН (ЛУЗГИН) Дзімітрый Георгіевіч 

ЛУЗГІН (ЛУЗГИН) Дзімітрый Георгіевіч

[1867, мяст. Клясціцы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — ?], брат Іаана Георгіевіча Лузгіна*  і Сергія Георгіевіча Лузгіна. Беларус. З  мяшчанскай сям’і. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Вышадцы Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 6.12.1930. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Якавам Цімафеевічам Зайкіным (1894), Фёдарам Еўдакімавічам Кароткім (1891), Іванам Васілевічам Малахавым (1875). Асуджаны 17.5.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай  вобл. Групавая справа Л. і інш. № 17108-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


* Рукапаложаны ў іерэя (1890). Служыў ва Уваскрасенскай ці ў?Мікалаеўскай царкве ў Дзісне Віленскай губ., цяпер Міёрскі р-н Віцебскай вобл. З 1906—07? — у?Клясціцкім храме. Благачынны цэркваў 3-й акругі Полацкага пав.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".