Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛІННІК (ЛИННИК) Палікарп Іванавіч 

ЛІННІК (ЛИННИК) Палікарп Іванавіч

[1882, в.  Старыца Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Спаса-Праабражэнскім храме ў роднай вёсцы. Арыштаваны 5.12.1929. Асуджаны 13.2.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» (казаў, што «савецкая ўлада рабуе сялян») дa 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Котласкі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Пасля вызвалення 4.12.1939 зноў служыў святаром. Рэабілітаваны 2.7.1965 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 19271-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".