Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛЕЦКА (ЛЕЦКО) Ксенія Гаўрылаўна
[1892, Навагрудскі пав. Мінскай губ. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. У першай палове 1920-х г. насельніца Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мінску. Потым прыхаджанка Мікалаеўскай царквы ў пас. Козырава. Падчас арышту працавала хатняй работніцай у прафесара Руфіма Выдры. Арыштавана 27.4.1933 у Мінску па адрасе: зав. Маляўскі, д. 28, кв. 2. Асуджана 7.6.1933 з інш. манахінямі і святарамі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Л. і інш. № 24819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.