Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЛАТОЦКІ (ЛАТОЦКИЙ) Яўстафій 

ЛАТОЦКІ (ЛАТОЦКИЙ) Яўстафій

[1872, в. Дубянцы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], протаіерэй, сын Міхаіла Латоцкага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1897). З  1901 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Успенскім саборы ў Рэчыцы Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. З 1902 другі святар, у 1920-я г. настаяцель Рэчыцкага Успенскага сабора. З 23.12.1913 духоўны следчы храмаў Рэчыцкага пав. 25.7.1914 духавенствам цэркваў 1-й акругі Рэчыцкага пав. выбраны памочнікам благачыннага. Арыштаваны 26.8.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.9.1930 да высылкі ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.11.1989.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.


Протаіерэй. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў святара (15.8.1867). Служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Дубянцы. З сак. 1881 настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы в. Бастынь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінец­кі р-н Брэсцкай вобл. 1.5.1884 пераведзены ў Спаса-Праабражэнскі храм в. Дамавіцк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. З 1893 служыў у Пакроўскай царкве в. Навасёлкі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. З 1908 — ва Успенскім храме в. Скрыгалава Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. Узнагароджаны набедранікам (да 1887), камілаўкай (да 1901), санам прота­іерэя (1917).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".