Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II. Дадатак  » СІМЯОН КАНАРСКІ 

СІМЯОН КАНАРСКІ

[15.11.1873, Магілёўская губ. — 10.12.1937, турма НКВД], архіепіскап (абнаўленчы). Скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную семінарыю са ступенню кандыдата багаслоўя (1900), Санкт-Пецярбургскі археалагічны інстытут. Рукапаложаны ў іерэя (1901). Служыў у Пецярбургскай епархіі. У 1919 пераведзены на Магілёўскую кафедру. У 1922—23 ухіліўся ў абнаўленчы раскол. 8.5.1924 хіратанісаны ў абнаўленчага епіскапа Сарапульскага Вяцкай епархіі, потым быў епіскапам Гомельскім, а  з  верас. таго ж года зноў епіскап Сарапульскі. Са студз. 1925 кіраваў Пскоўскай епархіяй. У 1926 узведзены ў  сан архіепіскапа. Са студз. 1927 кіраваў Верхня-Донскай епархіяй Каўказскай мітраполіі. З кастр. 1927 архіепіскап Арэнбургскі, з крас. 1929 — Троіцкі Уральскай мітраполіі. З верас. 1930 за штатам. Арыштаваны 7.11.1937. Асуджаны асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.1.1958.

Кр.: http://www.petergen.com; http://www.ortho-rus.ru; Жертвы политического террора в СССР. Компакт-диск. 3-е изд. М., 2004.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".