Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II. Дадатак » САМУСЕВІЧ (САМУСЕВИЧ) Яфрэм Яфімавіч
[1891, в. Сліва Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Актыўны прыхаджанін аднаго з храмаў Слуцкага пав. Арыштаваны ў 1935. Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Паўночны край (спецпас. Арлецы (Орлецы) Халмагорскага р-на). Маёмасць канфіскавана. 28.8.1937 узяты пад варту. 7.10.1937 прыгавораны як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1958.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.