Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II. Дадатак  » КАРЭЙША (КОРЕЙШО) Фоцій Антонавіч 

КАРЭЙША (КОРЕЙШО) Фоцій Антонавіч

[1862 ці 1865, Вільня — ?], протаіерэй. Сын дыякана. Скончыў духоўную семінарыю (1899—1900). Служыў псаломшчыкам у храме пры Віцебскім шпіталі. Потым інспектар царкоўна-прыходскіх школ Вільні. З 1915 законанастаўнік аднаго з рэальных вучылішч Віцебскай губ. З 1917 настаяцель Казанскага Георгіеўскага храма, адначасова выкладаў у школах горада 1-й і 2-й ступеняў. Арыштаваны 25.5.1929. Асуджаны калегіяй АДПУ 20.11.1929 за «контррэвалюцыйную агітацыю» і як «арганізатар выступленняў супраць закрыцця цэркваў» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Сольвычагодскі (?) канцлагер АДПУ. 13.1.1931 узяты пад варту і прыгавораны да 8 месяцаў штрафнога ізалятара. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1989.

Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".