Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II. Дадатак  » ГАЛЬЧЭНЯ (ГАЛЬЧЕНЯ) Якім Філіпавіч 

ГАЛЬЧЭНЯ (ГАЛЬЧЕНЯ) Якім Філіпавіч

[1884, в. Пласток Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. царкоўны стараста, верагодна, Раства-Багародзіцкай царквы в. Асавец (тагачасны паштовы адрас: ст. Любань). У першай палове 1930-х г. працаваў у калгасе «Искра» Любанскага р-на. З жонкай Ксеніяй Іванаўнай гадаваў дочак Антаніну (н. ў 1925), Вольгу (1935), сыноў Аркадзя (1930), Уладзіміра (1928), Яўгена (1932). Арыштаваны і 30.7.1935 асуджаны асобай нарадай пры НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да пазбаўлення волі (тэрмін невядомы). Этапаваны (з сям’ёй) у Паўночны край (спецпас. Зара, Рожава і інш. Халмагорскага р-на). Зноў арыштаваны 16.8.1937. Прыгавораны 7.10.1937 за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 5932) рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 5.10.1992, па другой (№ 38621) УУС Архангельскай вобл. 27.3.1958.

Жонка Якіма Гальчэні загінула ў зняволенні 3.7.1942. Дачка Вольга памерла ў ссылцы. Сын Яўген 18.2.1939 змешчаны ў дзіцячы дом.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".