Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КУШНЕР Іаан
[22.6.1908, в. Лапунова Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 5.7.1943, ваколіцы Ракава Валожынскага р-на Мінскай вобл.]. Беларус. У кастр. 1908 сям’я К. выехала ў Пецярбург. Вярнулася ў 1919. У 1925 скончыў СШ ў Лужках (?) на Дзісеншчыне, паступіў у духоўную семінарыю ў Вільні. Пасля сканчэння рукапаложаны ў іерэя. З 1930 вучыўся на багаслоўскім ф-це Варшаўскага ун-та. Цікавіўся бел. фальклорам. Пасля сканчэння ун-та (1934) служыў настаяцелем на Гродзеншчыне. Удзельнічаў у бел. рэлігійным і грамадскім руху. З 1941 жыў у Мінску. Служыў настаяцелем Аляксандра-Неўскай царквы на вайсковых могілках. Дапамагаў яўрэйскім дзецям з Мінскага гета. Удзельнічаў у рабоце Агульнабеларускага царкоўнага сабора ў Мінску (30.8.—2.9.1942). Падтрымліваў адраджэнне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Забіты савецкімі партызанамі.
Кр.: Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.