Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КРЭСЮК (КРЕСЮК) Лук’ян Кандратавіч
[9.2.1893, в. Сялец Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да арышту настаяцель Пакроўскага храма в. Бакшты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.10.1939. Асуджаны 11.12.1940 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Салікамскі канцлагер МДБ Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Вызвалены ў ліст. 1941 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа К. № 27523-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.