Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КРЫВАНОСАВА (КРИВОНОСОВА) Еўдакія Кандратаўна
[1888, Крычаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту гаспадыня малітоўнага дома ў 1-м Крычаўскім пас. Магілёўскай вобл. Была замужам. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 11.12.1944. Абвінавачвалася ў «членстве ў контррэвалюцыйнай арганізацыі». Вызвалена і рэабілітавана УКДБ Магілёўскай вобл. 27—29.6.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 493-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.