Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КОЗЫРАЎ (КОЗЫРЕВ) Кір Аляксандравіч
[1877, в. Малінаўка Дзвінскага пав., цяпер Латвія — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1909 настаяцель Ільінскай царквы в. Гаралёва (Гаралёўскае; тагачасны паштовы адрас: ст. Сураж) Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.3.1932 у в. Салавічы Віцебскага р-на. Асуджаны 21.4.1932 са святаром Полацка-Віцебскай епархіі Міхаілам Сівіцкім і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа К. і інш. № 8759-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.