Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Андрэй Дзям’янавіч
[1894, в. Дзешкава, цяпер Невельскі р-н Пскоўскай вобл., Расія — ?], святар. Рускі. З сялянскай сям’і. Служыў у прыходах Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, гадаваў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 23.5.1931 у в. Ворань Полацкай акругі, цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. Асуджаны 26.7.1931 калегіяй АДПУ за «правядзенне антысавецкай агітацыі па зрыве мерапрыемстваў савецкай улады ў вёсцы» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 30, л. 29—31.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.