Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ІВАНОВІЧ (ИВАНОВИЧ) Прохар Іванавіч
[1887, в. Бранавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 17.5.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа І. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.