Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ЗАЛЕСКІ (ЗАЛЕСКИЙ) Аляксандр Мартынавіч
[1885, в. Слаўня Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Аздзяцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 11.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 з шэрагам святароў Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа З. № 23012-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.