Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ЖУЧКОЎСКІ (ЖУЧКОВСКИЙ) Іаан
[1888, в. Малыя Гарадзяцічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. — 14.3.1938, Мінск, турма НКВД], святар, сын Грыгорыя Жучкоўскага і, верагодна, брат Аляксандра Жучкоўскага. Служыў у Мінскай епархіі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 5.11.1937. Асуджаны 16.2.1938 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.4.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ж. № 22884-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.