Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ДУРЫЛАЎ (ДУРИЛОВ) Іван Пракопавіч
[1885, в. Вялікія Лукі Ястрэблянскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы в. Турын Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 3.10.1930. Асуджаны 26.10.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Д. № 28816-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.