Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ДАНІЛОВІЧ (ДАНИЛОВИЧ) Іаан Гаўрылавіч
[1887, Рагачоў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — 17.8.1943, ГУЛАГ], дыякан. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у Барысаўскім Уваскрасенскім саборы. Арыштаваны 5.11.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Камсамольская, д. 162. Асуджаны 5.8.1939 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Д. № 25675-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.