Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГРЫНЧАНКА (ГРИНЧЕНКО) Арсеній Емяльянавіч
[1882, Канстанцінград Палтаўскай губ., цяпер Украіна — ?], святар. Украінец. З сялянскай сям’і. Апошняе месца службы — храм в. Абідавічы Быхаўскага пав. Гомельскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.2.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 3.9.1932 з інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.